61 акцыя салідарнасці ў Нідэрландах
Актыўна наладжвае сувязі з дыяспарамі ў іншых краінах дыяспара беларусаў у Нідэрландах. Адная з галоўных задач на бліжэйшы перыяд – гэта планаванне дзейнасці і ўмацаванне арганізацыі з перспектывай працы на бліжэйшыя гады, – распавяла беларуска Таццяна ван дэн Брынк:
„Стомленнасць канешне адчуваецца. Гэта акцыя ў Амстэрдаме праводзілася намі ў 61 раз. Па колькасці людзей, якія там прысутнічалі было зразумела, што шмат актавістаў стаміліся, разчараваліся. Такая тэндэнцыя адчуваецца ўжо апошнія некалькі месяцаў”.
Таццяна ван дэн Брынк дадала, што таксама па-ранейшаму ў Нідэрландах застаецца актуальнай тэма беларускіх палітвязняў і санкцый.
Беларускае Радыё Рацыя