650 лістоў палітвязням
Каля 650 лістоў за амаль што тры гады да палітвязняў адправіла валанцёрка Юлія Беларуская. Агулам на іх было атрымана толькі 30 адказаў і 5 чалавек выйшлі на сувязь пасля таго, як адбылі пакаранне.

Распавяла сама суразмоўца:
– Адразу з 2020-га года, як толькі пачаліся затрыманні і пачалі пісаць усе СМІ, што патрэбна падтрымка палітвязням, я адчувала такую патрэбу ўнутраную і пачала пісаць яшчэ ў 2020 годзе. 650 лістоў напісала за гэты час, але большасць з іх – у 2020-2021 гадах, бо ў 2022 – няма адказаў.
Валанцёрка дадала, што калі не прыходзяць адказы на лісты, то варта заўсёды пашукаць іншыя спосабы падтрымкі палітвязняў. Напрыклад, грашовыя пераводы.
Беларускае Радыё Рацыя