71-гадовага пенсіянера Васіля Дземідовіча будуць судзіць па 5 крымінальнай справе
У судзе Савецкага раёна Гомеля 20 красавіка пачалі разглядаць справу пенсіянера паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 391 КК (Абраза суддзі). 2 траўня адбудзецца працяг суда.

Але ўжо 5 траўня над Дземідовічам распачнецца ўжо пяты суд — яго абвінавачваюць зноў па арт. 369 КК. Працэс адбудзецца ў Пухавічах, суддзя — Вольга Бабук.
Раней Дземідовіча асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі, абвінаваціўшы яго ў абразах прадстаўніка ўлады, суддзі, Лукашэнкі і арганізацыі масавых беспарадках. Пазней Васілю дадалі яшчэ паўгода зняволення па новай справе. 23 сакавіка ў судзе Драгічынскага раёну над ім адбыўся трэці суд, але вынік невядомы.
У канцы чэрвеня КДБ унёс Васіля ў «тэрарыстычны спіс».
Падтрымаць Васіля: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Васіль Іванавіч Дземідовіч.
Вясна