8 і 1,5 года калоніі: абвешчаны прысуды па «справе Фонда „Страна для жизни”»



У Менскім гарадскім судзе абвясцілі прысуд па «справе Фонда „Страна для жизни”». Па ёй праходзілі тры валанцёры Фонда — палітзняволены Антон Сташэўскі, Юлія Сырых, Таццяна Астроўская, а таксама Марына Дуброўская. З іх толькі Антон утрымліваўся пад вартай, Юлія і Таццяна пасля амаль гадавога зняволення пакінулі Беларусь, а Марына знаходзілася пад хатнім арыштам.

Антона судзілі паводле ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), а Марыну — паводле ч. 2 арт. 342 КК (навучанне і падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама іх фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне).

Суддзя Дзіна Кучук прызначыла Сташэўскаму 8 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, а Дуброўскай — 1,5 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, яе арыштавалі ў зале суда. Валанцёр Фонда віну не прызнаў.

Вясна