80 гадоў легендарнай акцыі АК у Пінску



20-га студзеня 1943 года група ўдзельнікаў польскага антыфашысцкага супраціву на чале з Янам Піўнікам правяла паспяховую акцыю па вызваленню сваіх паплечнікаў з пінскай турмы. Акрамя прадстаўнікоў Арміі Краёвай з-за кратаў атрымалася выцягнуць яшчэ 40 вязняў. Нацысты нават не зразумелі, што адбываецца.

Ксёндз Мар’ян Маеўскі і капітан Ян Піўнік „Пануры”

Краязнаўца Эдвард Злобін кажа, што гэты была вымушаная аперацыя:

– Гэта была вымушаная мера ў сувязі з тым, бо байцы супраціву, якія трапілі ў пінскую турму, былі маладымі прадстаўнікамі, якія былі падрыхтаваныя ў Вялікабрытаніі і трапілі на акупаваную фашыстамі тэрыторыю. Была небяспека таго, што іх могуць „раскалоць” на допытах. Штосьці канешне трэба было прадпрымаць. Дзёрзкі з аднаго боку, адважны з другога боку, так прадуманая аперацыя была праведзена ў Пінску.

План пінскай турмы

Польскія падпольшчыкі былі пераапранутыя ў фашысцкую форму, да турмы пад’ехалі на машынах, папярэдне перарэзалі тэлефонную лінію. Ахоўнікаў абяззброілі і звязалі, камендантаў забілі. Пасля аперацыі з’ехалі ў бок Берасця. Гэтая акцыя ўвайшла ў шматлікія ваенныя падручнікі, як прыклад правядзення спецаперацый.

Будынак пінскай турмы, які быў разабраны ў 2017 годзе

Беларускае Радыё Рацыя