800 дзён за кратамі знаходзіцца праваабаронца Леанід Судаленка
Праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка быў затрыманы 18 студзеня 2021 года.

Пазней суддзя Сяргей Салоўскі асудзіў Леаніда да 3 гадоў калоніі агульнага рэжыму. У студзені мінулага году праваабаронца быў этапаваны ў папраўчую калонію №3.
Падтрымаць Леаніда: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Леанід Леанідавіч Судаленка
вясна