Аляксандр Базараў і Зміцер Тур адзначаюць дні народзінаў за кратамі



Аляксандр Базараў і Зміцер Тур – гэтыя палітвязні з Берасцейшчыны адзначаць свае Дні народзінаў 7 і 10 студзеня адпаведна. Павіншаваць іх можна даслаўшы паштоўку ці лісты ў месца зняволення, а таксама перадаць словы падтрымкі праз блізкіх.

Жыхар Баранавічаў Аляксандр Базараў адсвяткуе свой Дзень народзінаў 7 студзеня. Гэта ўжо другі запар Дзень нараджэння за кратамі. Асуджаны да 2 гадоў 6 месяцаў калоніі, падставай стаў адзін каментар у тэлеграм-чаце. Судзілі па артыкулу 130 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або Распальванне варожасці. Дакладнае месца знаходжання палітвязня праваабаронцам не вядомае.

Палітвязень Зміцер Тур мае Дзень народзінаў 10 студзеня. Ён таксама сустракае другі запар Дзень нараджэння. у няволі. Асуджаны да 3 гадоў 6 месяцаў калоніі, падставай да завядзення крымінальнай палітычна матываванай справы стала акцыя прастэсту,  якая прайшла 10 жніўня 2020 года ў Берасці. Павіншаваць можна заказнымі лістамі па адрасе папраўчая калонія №22 горада Івацэвічы берасцейскай вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя