У Гомелі нібыта за „экстрэмізм” затрымлівалі праўладнага актывіста



1 верасня валанцёры пошукава-выратавальнага абʼяднання абʼявілі аб пачатку пошукаў камуніста, чальца БРСМ Аляксандра Лебедзева.

Валанцёры прыступілі да пошукаў пасля пацвярджэння ад міліцыі, што чалавек сапраўды знік. Заява была напісана ў Чыгуначнае РАУС Гомеля. Аднак праз некалькі гадзін валанцёры напісалі, што Лебедзеў знойдзены падчас правядзення пошукавых мерапрыемстваў, ён жывы.

Як дазнаўся «Флагшток», Аляксандр быў затрыманы  і дастаўлены ў Савецкі РАУС. Прычынай затрымання стала падпіска на адзін з рэсурсаў, аб“яўленых «экстрэмісцкім». На наступны дзень з міліцыі яго забралі бацькі.

Беларускае Радыё Рацыя