ААН пацвярджае эвакуацыю грамадзянскіх асоб з Марыупаля
ААН праводзіць „аперацыю па забеспячэнні бяспечнага праходу” для грамадзянскіх асоб з металургічнага камбіната „Азоўсталь” у Марыупалі. Аб гэтым паведаміў 1 траўня прадстаўнік Упраўлення ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў, піша Reuters.
Аперацыя пачалася 29 красавіка і каардынуецца з Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа, Расеяй і Украінай, сказаў прадстаўнік Савіяна Абрэу агенцтву Рэйтэр.
Ён сказаў, што місія прыбыла на металургічны завод у суботу раніцай. Ён дадаў, што далейшыя падрабязнасці не выдаюцца, каб не падвяргаць небяспецы эвакуюемых і канвою.

1 траўня гарадскі савет Марыупаля заявіў, што ёсць надзея эвакуіраваць грамадзянскіх асоб з горада і заклікаў людзей сабрацца ў 16:00 каля гандлёвага цэнтра „Порт Сіці”, каб эвакуіраваць іх у паўднёвую вобласць Запарожжа.
Інфармацыю пацвердзіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
«Пачалася эвакуацыя грамадзянскіх з «Азўўсталі». Першая група прыкладна са 100 чалавек ужо накіроўваецца на падкантрольную тэрыторыю. Заўтра сустракаем іх у Запарожжы. Дзякуй нашай камандзе! У цяперашні час яны разам з прадстаўнікамі ААН працуюць над эвакуацыяй астатніх грамадзянскіх з тэрыторыі завода», – напісаў ён у твітэр.