Аблава на заводах «Нафтан» і «Палімір» — дзесяць працаўнікоў арыштаваныя
Аблава на заводах «Нафтан» і «Палімір» — дзесяць працаўнікоў арыштаваныя.

Пра аблаву стала вядома з паведамлення афіцыйнага закрытага канала завода. Затрымалі дзесяць працаўнікоў заводаў і ўсім ім прысудзілі арышт — ад 10 да 30 сутак, у асноўным за рэпосты.
У канале пішуць, што затрыманыя працаваць на заводзе болей не будуць. «Амаль дакладна гэтыя людзі будуць звольненыя са сваіх прадпрыемстваў, бо арышт не з’яўляецца ўважлівай прычынай для адсутнасці на працоўным месцы», — пішуць аўтары канала. А некаторым пагражаюць крымінальнай справай.
Нагадаем, на «Паліміры» доўгі час працаваў адзін з фігурантаў справы «Рабочага руху» Аляксандр Капшуль. Гэта ўжо чарговая аблава на прадпрыемстве.