Абражаў Лукашэнку і кіраўніка ЦВК, паведамляў аб перамяшчэнні ваенных самалётаў



Прызначаная дата разгляду ў Берасцейскім абласным судзе крымінальнай справы 53-гадовага палітзняволенага Мікалая Караля, абвінавачанага па шэрагу пратэсных артыкулаў.

Мужчыну вінавацяць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, паклёпе на адрас Лукашэнкі, спалучаным з абвінавачваннем у асабліва цяжкім злачынстве, публічных абразах Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады, а таксама суддзі.

Судовы працэс пачнецца 28 сакавіка. Справу прызначаная разглядаць суддзя Святлана Крэмянеўская.