Ад Сцяпана Латыпава перасталі прыходзіць лісты



Больш за два гады – такі тэрмін за кратамі знаходзіцца палітвязень Сцяпан Латыпаў.

Сувязь з ім могуць падтрымліваць выключна блізкія людзі. Лісты нават ад сяброў да яго не даходзяць. У няволі трымаецца як можа, шмат чытае літаратуры, вучыць замежныя мовы, распавяла яго сяброўка спадарыня Яна:

– Навін, на жаль, зараз на волю трапляе зараз вельмі мала. Прыкладна з лютага мінулага года ліставанне з ім спынілася можна сказаць цалкам. Я не атрымлівала ад яго лістоў з таго часу і вельмі шмат людзей таксама. З таго, што людзі пішуць і кажуць, можна зрабіць выснову і ёг сам пра гэта пісаў, што ў яго засталася магчымасць ліставацца толькі з бацькам і цёткай.

Палітвязню Сцяпану Латыпаву прысуджана 8 гадоў і 6 месяцаў пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму. Падставай сталі 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх, артыкул 363 — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак і частка 4 артыкула 209 — Махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры.

Беларускае Радыё Рацыя