Адбудзецца аўкцыён па продажы лецішча Ніны Багінскай



Заўтра, 10 лістапада, адбудзецца аўкцыён па продажы лецішча Ніны Багінскай.  Яе родныя просяць не ўдзельнічаць у ім.

“Ужо заўтра адбудзецца аўкцыён, на якім …будуць спрабаваць прадаць бабуліна лецішча. Гэта ўжо не першы раз, калі на яе ціснуць менавіта такім брыдкім шляхам: у першы раз, некалькі гадоў таму, у іх усё ж не атрымалася прадаць яе маёмасць. Таму, даражэнькія, не падтрымлівайце і не легалізуйце фарс. З усіх бакоў нам пачынаюць пісаць людзі і прапаноўваць выкупіць лецішча. Дзякуй, але ж гэта будзе мядзведжая паслуга — такім чынам адбываецца фінансаванне рэжыму. Мая бабуля мае прынцыповую пазіцыю не плаціць аніякія штрафы, якія ёй прызначае гэтая бандыцкая ўлада па палітычных матывах. Яна не падпарадкоўваецца, і вы таксама не падпарадкоўвайцеся. Гэта прынцыповая пазіцыя ўсёй нашай сям’і. Калі ласка, паважайце гэта”, — напісала ўнучка Ніны Багінскай.

Беларускае Радыё Рацыя