Адміністрацыя турмы паведаміла, што Аўтуховіч папіў гарбаты



Адміністрацыя СІЗА Гарадзенскай турмы нумар 1 паведаміла, што сёння вязень Мікола Аўтуховіч выпіў гарбату, а ўчора яму ставілі кропельніцу.

Такую інфармацыю атрымалі сваякі вязня. яго зноў сёння не было на паседжанні, ён адмовіўся ісці, бо ня здолеў бы дайсці сам.

Учора стала вядома, што яму перадалі адзін ліст ад маці. Ці ён працягне галадаванне, пакуль няясна. Паводле яго заяваў, ён не спыніць галадавання, пакуль яму не пачнуць аддаваць лісты ад маці і іншых людзей.

Вядома, што пасля 10 дзён сухой галадоўкі стан вязня рэзка пагоршыўся. Ён аслабеў, хадзіў напаўсагнуты, гаварыў ціха. Аўтуховіч схуднеў за час сухой галадоўкі на 20 кілfграмаў.

Былога прадпрымальніка і грамадзкага актывіста Мікалая Аўтуховіча абвінавачваюць паводле дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Разам з ім судзяць яшчэ 12 чалавек, якіх у дзяржСМІ і афіцыйных рэлізах называлі «групай Аўтуховіча».

Беларускае Радыё Рацыя