Адна з затрыманых супрацоўніц „Маёнтка Падароск” выйшла на свабоду
Пасля 72 гадзін затрымання на волю выйшла бухгалтар арганізацыі „Маёнтак Падароск” Вольга Балтрукевіч.

Вольга знаходзіцца дома. Пакуль невядома, пад якую меру стрымання яе адпусцілі — хатні арышт ці падпіску пра нявыезд. Разам з ёй правялі ператрусы ў офісах прадпрыемства. Затрыманыя Дзмітрый Карабач і кіраўнік Юрый Меляшкевіч знаходзяцца ў гарадзенскім ізалятары. Мужчынам працягнулі арышт на 10 сутак.
Верагодна, у пятніцу 4 лістапада ім выставяць абвінавачванне. Раней выказвалася меркаванне, што распачалі крымінальную справу за „ўхіленне ад выплаты падаткаў”.