Адвакат Мікалая Аўтуховіча не змагла даведацца пра стан здароўя вязня
Адвакат Мікалая Аўтуховіча не змагла даведацца пра стан здароўя вязня.

«Пасяджэнне скончылася у чацвер каля 18:00. Адвакату не ўдалося даведацца пра стан здароўя бацькі. Начальнікаў турмы і медчасткі ўжо не было на працоўных месцах», — паведаміла ягоная дачка.
Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч 19-ты дзень трымае «сухую галадоўку». Напярэдадні на судовым пасяджэнні яго не было — родныя і адвакат не ведаюць што з ім і ў якім ён стане.
Беларускае Радыё Рацыя