Адваката Арцёма Сям’янава арыштавалі на 15 сутак
Пра гэта паведамляе @mediazona_by са спасылкай на блізкіх аднаго з яго падабаронных. Адваката абвінавацілі паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне).

Нагадаем, Сям’янаў быў затрыманы напачатку тыдня падчас «аблавы» на адвакатаў. Арцём абараняў Валянціна Стэфановіча, Аляксандра Францкевіча, Таццяну Кузіну, Ігара Лосіка, Паўла Белавуса і шмат каго з іншых палітвязняў.