Адвакатаў Калеснікавай, Ціханоўскага, Бабарыкі і Бяляцкага выклікалі на пазачарговую пераатэстацыю



Як стала вядома праекту «Право на Защиту», яшчэ два адвакаты, якія ўдзельнічаюць у палітычных матываваных працэсах, выкліканы 1 снежня ў Кваліфікацыйную камісію для праходжання пазачарговай пераатэстацыі. Размова ідзе пра адвакатаў Уладзіміра Пыльчанку і Віктара Мацкевіча.

Уладзімір Пыльчанка з’яўляецца адвакатам Марыі Калеснікавай, Эдуарда Бабарыкі, Ірыны Слаўнікавай, Кацярыны Бахвалавай, Лявона Халатрана і іншых. Віктар Мацкевіч з’яўляецца адвакатам Сяргея Ціханоўскага, Ігара Аліневіча, Акіхіра Гаеўскага-Ханада, Яўгена Юшкевіча, Віктара Бабарыка, Алеся Бяляцкага.

Па інфармацыі Вясны, на гэтую ж камісію выкліканы і адвакат Дзмітрый Пігуль, што абараняў фігурантаў справы «Буслы ляцяць», «справы студэнтаў, Алену Маліноўскую, Арцёма Анішчука.

З пачатку 2020 года не менш як 38 адвакатаў пазбаўлены свайго статусу ў выніку працэдуры чарговай або пазачарговай атэстацыі.

Вясна