Агляд рэпрэсій у Беларусі: Прыналежнасць да ЛГБТ-супольнасці – дадатковая падстава трапіць пад гвалт



Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі разам з «Прававой ініцыятывай» і ініцыятывай «Гэта Окей» прадставілі агляд дыскрымінацыі ЛГБТК+ асобаў у Беларусі.

Кажа прадстаўніца Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі, спадарыня Ганна:

-Уразлівыя групы і ў звычайным грамадстве будуць пад ціскам. У краіне, у якой пад ціскам усе знаходзяцца, становяцца яшчэ пад большым ціскам. Тое, што мы задакументавалі, сведчыць аб тым, што нават падстава для здагадак пра тое, што людзі належаць да гэтай групы ўразлівай, ужо з’яўляецца для сілавікоў прычынай ужываць да гэтых людзей больш гвалту. Нават даўжыня ці колер валасоў, адзенне нейкае – гэта ўжо часта з’яўляецца прычынай для так званага асаблівага стаўлення.

Падчас анлайн-сустрэчы былі прадстаўлены і вынікі апошняга апытання сярод беларусаў: большасць рэспандэнтаў не ведаюць пра дыскрымінацыю ЛГБТК+ людзей на дзяржаўным узроўні ў Беларусі, пра тое, як заканадаўства абмяжоўвае правы ЛГБТК+ супольнасці і што гэта ўразлівая група ў краіне.

Беларускае Радыё Рацыя