Агляд СМІ: У Нідэрландах грузавік уехаў у натоўп людзей
У Нідэрландах колькасць загінулых пры наездзе грузавіка на групу людзей вырасла да шасці, у Нямеччыне стварылі холдынг для нацыяналізацыі Gazprom Germania, З-за недахопу ўгнаенняў у Польшчы можа спыніцца вытворчасць прадуктаў харчавання, у Брытаніі пенсіянерам прадраклі «жахлівую зіму» з-за коштаў на электраэнергію, рэстараны ў ЗША сталі выкарыстоўваць галасавых робатаў для прыёму заказаў з-за дэфіцыту кадраў.
Колькасць загінулых пры наездзе грузавіка на групу людзей, якія былі на барбекю на поўдні Нідэрландаў, вырасла да шасці. Аб гэтым заявілі ў Нідэрландскай тэлерадыё кампаніі (NOS) са спасылкай на паліцыянтаў. Увечары 27 жніўня грузавік іспанскай транспартнай кампаніі з’ехаў з дарогі і ўрэзаўся ў групу людзей. Пацярпелыя і загінулыя ў ДТЗ сабраліся на пікнік у вёсцы Н’іў-Беерланд. Па дадзеных супрацоўнікаў правапарадку, пры наездзе грузавіка загінулі шэсць чалавек, сямёра параненыя, адзін з іх пацярпеў сур’ёзна. Усталявана, што кіроўца грузавіка, 46-гадовы іспанец, ужо затрыманы. Датычны да аварыі знаходзіўся за рулём цвярозым. Паводле адной з версій, мужчына перад здарэннем спыніў грузавік на дамбе, пасля чаго па невядомых прычынах зноў пачаў рух і з’ехаў з дарогі. Адразу пасля інцыдэнту на месца здарэння прыбылі дзесяць машын хуткай дапамогі і верталёт.
Урад ФРГ стварыў холдынг для магчымай аператыўнай нацыяналізацыі кампаніі Securing Energy for Europe (SEFE) – былой германскай дачкі „Газпрама” Gazprom Germania GmbH, паведаміла газета Welt am Sonntag са спасылкай на дакументы, якія апынуліся ў яе распараджэнні. „Мэтай кампаніі з’яўляецца забеспячэнне надзейнасці паставак у энергетычным сектары”, – прыводзіць Welt am Sonntag цытату з дакументаў холдынгу. Газета піша са спасылкай на гэтыя паперы, што задачай холдынгу „з’яўляецца набыццё, валоданне і кіраванне інвестыцыямі кампаніі”. Федэральнае міністэрства эканомікі (BMWK) пацвердзіла, што ім вядома аб заснаванні холдынгавай кампаніі. Яна „была падрыхтавана ў выключна ў якасці меры засцярогі для любых мер па рэструктурызацыі”, заявілі ў ведамстве, дадаўшы, што на гэты момант „праваадносіны адсутнічаюць”.
Польскае выданне Polityka асцерагаецца, што з-за недахопу азотных угнаенняў у краіне можа спыніцца вытворчасць прадуктаў харчавання. Выданне падкрэслівае, што ўжо „праз некалькі дзён” вытворчасць прадуктаў можа быць паралізавана, а з паліц крамаў „могуць знікнуць мясныя прадукты, сыры і напоі”. Вытворчасць угнаенняў у Польшчы ў дадзены момант з’яўляецца стратнай з-за высокіх коштаў на газ. „Калі ў жніўні 2020 года за мегават-гадзіну газу трэба было заплаціць восем еўра, то праз год ужо 40, а цяпер – 300”, – кажуць прадстаўнікі фірмы-вытворцы угнаенняў Grupa Azoty Puławy, якая ўжо спыніла канвеер. Пры гэтым спынена і вытворчасць пабочных прадуктаў, якія задзейнічаны ў прадуктовых ланцужках.
Брытанскім пенсіянерам гэтай зімой давядзецца траціць большую частку сваёй пенсіі на аплату рахункаў за ацяпленне з-за рэзкага падаражэння энерганосьбітаў, якое выклікана дэфіцытам расійскага газу. Аб гэтым піша выданне Daily Mail. У матэрыяле гаворыцца, што пажылыя людзі сутыкнуцца з „жахлівай зімой”. Аплата за камунальныя паслугі будзе адымаць у іх каля 75 працэнтаў пенсіі. Лімітавы кошт электрычнасці ўжо прагназуецца на ўзроўні 3500 фунтаў стэрлінгаў у кастрычніку. Брытанскі ўрад ужо праіндэксаваў пенсійныя выплаты. Аднак пасля ўсіх выплат у красавіку ў пенсіянераў застанецца толькі 3 тысячы фунтаў з 9600.
Рэстараны ў ЗША сталі выкарыстоўваць галасавых робатаў для прыёму заказаў з-за дэфіцыту кадраў. Уладальнікі ўстаноў спадзяюцца, што гэта прымусіць многіх карыстальнікаў перайсці на анлайн-замовы на сайтах, перадае The Wall Street Journal. Усё больш рэстаранаў, сетак хуткага харчавання і закусачных пераходзяць да выкарыстання галасавых ботаў для прыёму замоў. Гэта дазваляе разгрузіць супрацоўнікаў, якіх і так не хапае. Чакаецца, што галасавыя боты, якія працуюць з дапамогай штучнага інтэлекту, дапамогуць супрацоўнікам засяродзіцца на гатаванні ежы і абслугоўванні кліентаў. Паводле апытання, праведзенага Нацыянальнай асацыяцыяй рэстаранаў у перыяд з 14 ліпеня па 5 жніўня, 65% уладальнікаў рэстаранаў заяўляюць, што ў іх недастаткова кадраў для таго, каб задаволіць попыт кліентаў.
Беларускае Радыё Рацыя