Аграномы з Зэльвеншчыны скралі рапсу на 64 тысячы рублёў
Два аграномы з Зэльвенскага раёна ўкралі семя рапсу на суму 64 тысячы беларускіх рублёў. Іх затрымалі супрацоўнікі па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю Зэльвенскага РАУС і Гарадзенскага УУС.

Справа ў тым, што 42-гадовы аграном Зэльвенскага агракамбіната ў змове са сваім калегаю 35-гадовым аграномам з іншага прадпрыемства на аўтафургонах вывозілі семя рапсу і па фіктыўных дакументах здавалі праз адну фермерскую гаспадарку на нарыхтоўчы пункт. А атрыманыя грошы за рапс размяркоўвалі паміж сабой. Падчас адной з такіх аперацый зэльвенскія аграномы былі затрыманыя. Заведзена крымінальная справа.
Беларускае Радыё Рацыя