Агучаны прысуд па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння»



Палітзняволеным праваабаронцам “Вясны” агучылі прысуды. Марфе Рабковай — 15 гадоў калоніі, а Андрэю Чапюку — 6 гадоў калоніі.

Фота: Свабода

Пазіцыю Праваабарончага цэнтра “Вясна” агучвае яго юрыст Павел Сапелка:

-Абвешчаны прысуд па-першае, жорсткі, па-другое, самавольны. І ў адносінах да Марфы Рабковай гэта самы жорсткі вырак. І гэта самы жорсткі вырак праваабаронцам, які-кольвек абвяшчаўся ў Беларусі. Мы, безумоўна, асуджаем гэты вырак як вырак, які тычыцца Марфы і Андрэя, так і ў адносінах да 8 палітвязняў-анархістаў, якія былі пакараныя за свае перакананні і за рэалізацыю сваіх грамадзянскіх і палітычных правоў.

Разам з праваабаронцамі Марфай Рабковай і Андрэем Чапюком па адной справе праходзілі яшчэ 8 палітзняволеных—усе яны з’яўляюцца актывістамі анархічнага руху.

Як паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”, ім далі наступныя тэрміны:

•    Аляксандру Францкевічу — 17 гадоў калоніі;

•    Акіхіру Гаеўскаму-Ханадзе — 16 гадоў калоніі;

•    Аляксею Галаўко — 12 гадоў калоніі;

•    Паўлу Шпетнаму, Мікіце Дранцу, Аляксандру Казлянку — па 6 гадоў калоніі;

•    Андрэю Марачу, Данілу Чулю — па 5 гадоў калоніі.

Гэтую справу вёў суддзя Сяргей Хрыпач, прысуды вынесены ў Менскім гарадскім судзе.

Беларускае Радыё Рацыя