Агучылі прысуды Дашкевічам



1,5 года калоніі Змітру, 3 гады „хатняй хіміі” Насце — вынесены прысуды Дашкевічам.

Зміцер і Наста Дашкевічы / фота з сямейнага архіва

Яны – сапраўдны гонар Беларусі. Без сумневу, маральныя аўтарытэты, якія сваім жыццёвым прыкладам сведчаць, што Дабро і Любоў перамагаюць і што беларусаў немагчыма зламаць і вынішчыць”.  Так Сяргей Будкін, кіраўнік Беларускай Рады культуры, піша пра Змітра і Насту Дашкевічаў.

Сёння, 14 ліпеня, у судзе Маскоўскага раёна Менска быў агучаны прысуд — і Змітру, і Насце пракурор прасіў па 1,5 гады калоніі. Іх судзілі за марш 23 жніўня 2020 года, што кваліфікавалі як “удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.

У Дашкевічаў чацвёра дзяцей. Малодшы Данііл нарадзіўся 15 чэрвеня. Зміцер з 23 сакавіка знаходзіцца ў зняволенні.

Беларускае Радыё Рацыя