Айцішніка асудзілі да трох гадоў калоніі за перадачу фота вайсковай тэхнікі ў «Беларускі Гаюн»



У Гомельскім абласным судзе да трох гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі 31-гадовага палітзняволенага digital-мастака Віктара Кулінку, паведамляе Вясна.

За перадачу у тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» фота калоны вайсковай тэхнікі расейскіх войскаў у бок Гомеля пасля пачатку вайны яго абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Справу супраць палітвязня разглядала суддзя Ірына Владыка.

Віктара затрымалі 30 сакавіка і запісалі з ім «пакаяльнае відэа», дзе ён распавядае, што сфатаграфаваў калону вайсковай тэхнікі расейскіх войскаў, якая накіроўвалася ў бок Гомеля.