Айцішніцу са Ждановічаў асудзілі да „хатняй хіміі” за ўдзел у акцыі пратэсту



Суд Ленінскага раёна Менска вынес прысуд 32-гадовай супрацоўніцы IT-кампаніі Анастасіі Гунько. Яе абвінавацілі ў арганізацыі альбо падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак. Справу разглядала суддзя Юлія Шут.

Пра затрыманне жыхаркі Ждановічаў стала вядома 12 жніўня. Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, у 2020-ым годзе дзяўчына прымала ўдзел у акцыях пратэсту і перакрывала рух транспарту. На «пакаяльным відэа» Анастасію прымусілі нават назваць свой заробак. У выніку, суд прызначыў Гунько абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на 2 гады, вызваліўшы з-пад арышту ў залі суда.