Акцыя памяці Алеся Пушкіна ў Антверпене
У Беларускай Грэка Каталіцкай Царкве Антверпена ў Бельгіі, дзе ікона Уваскрасення Хрыстова, створаная мастаком Алесем Пушкіным, адбылася заўпакойная малітва па ім.

Беларусы разам з украінцамі ўшанавалі памяць Алеся на сумеснай нядзельнай акцыі. Алесь Пушкін памёр у гарадзенскім шпіталі 11-га ліпеня, куды яго прывезлі з турмы. Ён доўга не атрымліваў медычнай дапамогі. У турме на Пушкіна аказвалі сістэматычны ціск.

Беларускае Радыё Рацыя