Больш за 1000 чалавек на пікеце пад амбасадай Беларусі ў Варшаве (абноўлена)
Больш за 1000 чалавек на пікеце пад амбасадай Беларусі ў Варшаве. Дэманстранты патрабавалі свабоду палітвязням і правядзення сумленных выбараў без Лукашэнкі і Ярмошынай. Гаворыць арганізатарка акцыі Станіслава Гліннік:
– Гэта ўзрушаюча. Я ўдзячная ўсім беларусам, якія прыйшлі. Мая вера ў беларусаў і так не змяншалася, а цяпер яна яшчэ большая.
РР: Што б вы перадалі беларусам-землякам, якія выходзяць у гарадах і мястэчках самой Беларусі?
– Каб яны не баяліся. Разам мы пераможам! Жыве Беларусь!
Дэманстрацыю актыўна падтрымлівалі аўтамабілісты. Многія вывешвалі ў вокны машынаў бел-чырвона-белыя сцягі, а таксама плакаты з надпісамі «Мы – 97 адсоткаў».
Беларускае Радыё Рацыя
***
Больш за 1000 чалавек сабралася сёння, 21 чэрвеня, пад амбасадай Беларусі ў Варшаве.
Яны патрабуюць свабоду палітвязням і правядзення свабодных выбараў.
Людзі скандуюць: „Свабоду!”
Беларускае Радыё Рацыя






