Актывістку Кацярыну Шуст арыштавалі на 10 сутак
На волю яна павінна выйсці 26 сакавіка, піша @nebovkletku.

Нагадаем, жыхарку Гародні затрымалі 16 сакавіка — на „пакаяльным відэа” Кацярына „прызнаецца” у тым, што ў сваіх сацсетках распаўсюджвала „экстрэмісцкія” матэрыялы, а таксама нібыта прайшла рэгістрацыю ў чат-боце плана „Перамога”.