Алег Кулеша: Людзі зразумелі, што яны – беларусы, і гэта найлепшае, што магло быць



9 жніўня 2020 года беларусы, якія вышлі на мірныя пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў, не зрабілі памылкі. Беларусы не былі гатовыя да іншага сцэнару, у іх жыла вера ў дэмакратычны зыход.

Але важна тое, што менавіта гэтыя трагічныя падзеі сталі падставай для адраджэння беларусаў як нацыі, кажа гісторык па адукацыі, былы палітвязень, Госць Рацыі Алег Кулеша:

-Узгадваю, як людзі ўспомнілі, што яны беларусы. Перш жа ўсе падымалі “закат над балотам” – чырвона-зялёны сцяг. Таму што дзесьці ў сярэдзіне ў чалавека застаўся спалох ад таго, што прыйдуць забяруць. То бок, гэтага беларусы не могуць пазбавіцца ўвесь час. І доўга прыйдзецца ад гэтага пазбаўляцца. Яны разумеюць, што 37-мы год для беларусаў не скончыўся аніяк.

Беларусы знайшлі сваю свядомасць, знайшлі сваё разуменне. Беларусы самастойна, без дапамогі нейкіх палітычных партый альбо яшчэ чагосьці зразумелі, што яны – беларусы. Гэта я лічу, насамрэч, самае найлепшае, што магло быць.

Алег Кулеша і зараз спадзяецца на мірныя змены ў Беларусі. Бо беларусы нешматлікая нацыя, каб страчваць людзей падчас узброенага канфлікту за ўладу.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя