Алег Кулеша: Мы ствараем Беларускую асацыяцыю палітвязняў



Палітвязні, якія выйшлі з вязніц, гуртуюцца і рыхтуюць дакументы на рэгістрацыю сваёй асацыяцыі пры гэтым ужо вядуць вялікую працу. Яны разумеюць, што дапамагчы тысячам тых, хто будзе выходзіць з палону дыктатара, змогуць толькі яны.

Пра гэта мы паразмаўлялі з „Госцем Рацыі” палітвязнем Алегам Кулешам:

РР: Чым займаецца ваша новаствораная суполка палітвязняў?

Суполка палітвязняў выйшла на новы ўзровень свайго развіцця. Мы зараз ствараем Беларускую асацыяцыю палітвязняў „Вольны крок” – такая працоўная назва ў нас. Зараз мы распрацоўваем свае статуты, збіраем усе паперы, будзем праходзіць рэгістрацыю. Хутка будзе пляцоўка, якая будзе клапаціцца пра палітвязняў і дапамагаць ім працаваць, знаходзіць рашэнне, бо шмат пытанняў не вырашана і не даведзена да канца.

РР: Якія пытанні не вырашаныя?

Дакладна не даведзена такая справа. Палітвязень выходзіць з калоніі, яго рознымі шляхамі, дарэчы і з нашай дапамогай таксама, выцягваюць сюды ў бяспечнае месца, а далей усё.

РР: Ён застаецца без сродкаў.

Не тое, што без сродкаў. Каму пашанцавала, той трапіць пад нейкі фонд, альбо яшчэ што-небудзь, але гэта не дакладна. Чалавек ідзе „на абарону”, атрымлівае новыя паперы, гэта нічога далей не наладжвае. Сувязь з палітвязнямі, у нас ёсць такое разуменне „на зямлі” – на тэрыторыі Беларусі. „На зямлі” таксама праца недакладная. Былыя палітвязні праходзілі праз гэтае ўсё катаванне, ніхто лепш за нас не разумее, што патрэбна рабіць, як патрэбна рабіць. Мы будзем існаваць, каб дапамагаць фондам. У нас ёсць сувязь з „зямлёй”, ёсць людзі, якія павывозілі больш за сто чалавек адтуль. Праца абавязкова будзе весціся. На сёння не існуе дакладнасці – палітзняволены, былы палітзняволены. Усе палітзняволеныя лічаць, што былым палітзняволеным можна стаць толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, калі адбудзецца рэабілітацыя ўсіх асуджаных. Пакуль гэта ўсё палітзняволеныя і яны засталіся палітзняволенымі, іх былых ужо не бывае. Шмат розных накірункаў, яшчэ адзін з такіх важных накірункаў, гэта заканадаўчая база, якую мы збіраемся апрацаваць. У суполцы былых палітвязняў некалькі асобаў кандыдуе ў Каардынацыйную раду, зараз вядуцца перамовы. Не ведаем праўда чым скончыцца, але чакаем, што яно скончыцца станоўча для нас. Яшчэ такая прапанова выйшла ад суполкі былых палітвязняў, што мы лістуемся, але не ўсе лісты даходзяць, альбо большая частка не даходзіць. Калі шчыра казаць, то даходзіць толькі „кропелька”. Ніхто не здагадаўся, што трэба рабіць копіі, рабіць кейсы, калі чалавек выйдзе, то ён прачытае, што яму пісалі. Гэта для яго будзе, як падтрымка, што пра яго памяталі.

Цалкам гутарку слухайце ў далуячаным гукавым файле.

Госцем нашага радыё быў былы палітзняволены з Пружан Алег Кулеша. З ім размаўляла карэспандэнт Аліна Андрыевіч.

Беларускае Радыё Рацыя