Алег Кулеша распавёў, як лукашэнкаўцы катуюць беларусаў
10 месяцаў таму
Стан палітвязняў, якія вызваляюцца цяпер, значна горшы за той, у якім выходзілі зняволення ў папярэднія гады.
Такое назіранне выказаў прадстаўнік Беларускай Асацыяцыі палітвязняў «Да Волі» Алег Кулеша.
– Я сядзеў у ІЧУ ў 20 годзе, у СІЗА ў 21 годзе, у канцлагеры ў 22 годзе, і ў ІЧУ ў 23 годзе. І вось ІЧУ 20 года і ІЧУ 23 года цалкам адрозніваюцца. Яшчэ ў 20 годзе мы маглі атрымаць падушку ці бавоўну, у нас была ежа, нам дазволеныя былі перадачы. Цяпер гэта ўсё адсутнічае. Фактычна цябе закрываюць у ІЧУ на катаванні.
«Але я працягваю спадзявацца, што ўсе палітвязняў сваіх тэрмінаў за кратамі не адседзяць і людзі выйдуць раней», – дадаў Алег Кулеша.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя