Алена Фаміна: Я працавала ў лагеры каля Акрэсціна
Тысячы беларусаў у 20-м годзе і пазней пакінулі краіну. Тэрор, усталяваны рэжымам Лукашэнкі, заставіў людзей пакінуць свае дамы, нажытае дабро і кінуцца ў невядомы свет. Адной з такіх беларусак аказалася госця Радыё Рацыя Алена Фаміна. Мы даведаліся ў Алены, што ёй, як і іншым тысячам беларусаў, прыйшлося перажыць за гэтыя амаль тры гады:

РР: Спадарыня Алена, скажыце, калі ласка, адкуль вы?
Алена Фаміна: Я родам з Менску, з Беларусі. І так атрымалася, што з 2020 года мне прыйшлося ўжо змяніць некалькі месцаў і краін.
РР: А чым вы займаліся ў Менску да 2020 года?
Алена Фаміна: Жыла, як і ўсе. Займалася сваім жыццё, працай, дзецьмі.
РР: А дзе працавалі?
Алена Фаміна: Выкладала англійскую мову.
РР: Кватэру і ўсё тое, што трэба для чалавека, вы там мелі?
Алена Фаміна: Так, канешне, усё мела.
РР: І працай былі задаволеныя.
Алена Фаміна: Так. Я люблю сваю працу. Шмат гадоў я вучу дзяцей. Я люблю дзяцей. У прынцыпе, мяне ўсё задавальняла ў маім жыцці.
РР: Палітыкай вы не займаліся?
Алена Фаміна: Да 2020 года не. На жаль.
РР: Чаму вы ў 2020 годзе выйшлі на вуліцу разам з усімі менчукамі?
Алена Фаміна: Я не сказала б, што я выйшла на вуліцу. Я не была на маршы. Я займалася крыху іншай дзейнасцю. Пасля выбараў 9 жніўня 2020 года і ўсіх тых падзеяў, які адбываліся, калі ў нас не было інтэрнэту, мы не маглі даведацца, што адбываецца. Бачылі, што адбывалася на вуліцах, калі людзей разганялі, калі людзей затрымлівалі, калі кідалі светла-шумавыя гранаты. Я гэта ўсё назірала. Не знаходзіла сабе месца. І спрабавала зразумець, што я магу зрабіць, каб нечым дапамагчы, зрабіць штосьці карыснае для людзей, і такім чынам я патрапіла на Акрэсціна.
РР: І за што вас схапілі?
Алена Фаміна: Мяне не затрымлівалі, я не сядзела, на шчасце. Я проста была валанцёрам у лагеры.
РР: Што вы рабілі там?
Алена Фаміна: Дапамагалі людзям збіраць перадачы, дапамагалі правільна іх фарміраваць, запаўняць бланкі, шукаць блізкіх, дзе яны знаходзяцца. Задачы былі розныя. То бок, дапамога людзям, у якіх затрымалі блізкіх. Падтрымлівалі функцыянаванне лагера. Накарміць, напаіць. Лагер існаваў у розных фарматах. У залежнасці ад запытаў, тое і рабілі.
Цалкам размова:
З госцяй Беларускага Радыё Рацыя Аленай Фаміной размаўляла карэспандэнт Радыі Аліна Андрыевіч.