Алена Талстая: Трэба шукаць шляхі вызвалення Паліны Шарэнды-Панасюк
Вядомая беларуская журналістка Ірына Халіп настойліва нагадвае грамадскасці, што палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк у смяротнай небяспецы. Калі зыходзіць з аналагічнай гісторыі ўкраінскага пісьменніка і сцэнарыста Гелія Снегірова, які адмовіўся ад савецкага грамадзянства ў 1977 годзе і незадоўга памёр.

„Госця Рацыі” сустаршыня Руху Салідарнасці „Разам” Алена Талстая.
РР: Што вы падумалі, калі прачыталі інфармацыю пра тое, што Паліна Шарэнда-Пнасюк напісал афіцыйны зварот на адмову ад свайго адзінага, беларускага грамадзянства.
– Гэта вельмі важная тэма. Тое, што мы павінны і можам рабіць – гэта казаць пра гэта голасна. Казаць як мага больш часта пра нашых палітзняволеных. Асабліва пра тых людзей, якія заўсёды змагаліся з рэжымам Лукашэнкі, якіх як раз і замянілі ў 2020 годзе. Змаганне Паліны Шарэнды-Панасюк пачалося задоўга да 2020 года. Я лічу, што гэта асабістая помста Лукашэнкі не толькі за яе супраціў бандытам, якія ўварваліся да яе дадому, гэта наўпроставая помста Лукашэнкі за яе выступ, калі яна была кандыдатам у дэпутаты ў так званы парламент. Яе прамову, якую мусілі пускаць на беларускім тэлебачанні, як і ўсіх кандыдатаў, бачыла мноства людзей. Нават тыя, хто былі вельмі далёкія ад палітыкі, яны былі настолькі ўражаныя, што яны пераказвалі адзін аднаму: „Ці бачылі вы тую дзяўчыну, якая такія рэчы казала.па беларускім тэлебачанні. Яе прамова была напэўна самая моцная сярод усіх апазіцыйных кандыдатаў. Яна паказала сябе вельмі разумнай, яна паказала сябе палітыкам. Яна паказала сябе не проста актывісткай, а сапраўдным дзеячам. Пры тым, што гэта жанчына. Ведаючы Лукашэнку і яго помслівасць, яго нянавісць да жанчын, якія могуць браць на сябе адказнасць за краіну і кіраваць краінай. Зараз мы бачым гэтыя вынікі.
Паводле Алены Талстой, кіраўнікам дэмакратычных структур, кіраўнікам аб´яднанняў і партый, праваабронцам і журналістам трэба аб´яднаць усе намаганні, каб пытанне вызвалення беларускіх палітвязняў стала тэмай дня на ўзроўні вайны ва Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя