Алену Гнаўк ужо два тыдні ўтрымліваюць у карцары
Палітычную зняволеную актывістку Алену Гнаўк ужо два тыдні ўтрымліваюць у карцары.

65-гадовую актывістку адміністрацыя баранавіцкага СІЗА пакарала “суткамі” ў карцары. Яна павінна была выйсці адтуль 1 ліпеня, але яе не выпусцілі. Агулам жанчына знаходзіцца ў карцары ўжо два тыдні. Прычына — адмова Алены выконваць нейкае правіла СІЗА. Актывістка не губляе бадзёрасці духа і нават пачала пісаць кнігу “Рэпартаж з карцара”, – піша “Вясна”.
Нагадаем, 17 чэрвеня палітзняволеную асудзілі на тры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 3200 рублёў. Алену прызналі вінаватай па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса.