Алесь Бяляцкі атрымаў прэмію імя Льва Сапегі
У Варшаве кіраўніку праваабарончага цэнтра „Вясна” Алесю Бяляцкаму ўручылі прэмію імя Льва Сапегі. Вядомы беларускі праваабаронца, пісьменнік, былы палітвязень Алесь Бяляцкі павінен быў атрымаць прэмію яшчэ ў 2012-м годзе, але тады знаходзіўся за кратамі. У час атрымання прэміі Бяляцкі заўважыў, што сёння ў Беларусі ёсць шмат працы для праваабаронцаў, у тым ліку звязанай з дапамогай палітычным рэпрэсаваным ды іх сем’ям. Уручаў прэмію ў Варшаве дырэктар Усходне-Еўрапейскіх даследаванняў Ян Маліцкі.



Прэмія імя Льва Сапегі знаходзіцца пад патранатам прэзідэнта Польшчы. Ёй адзначаюць беларусаў за ўнёсак у развіццё грамадзянскай супольнасці, а таксама за актыўны ўдзел у станаўленні дэмакратычнай Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Polskie Radio



