Алесь Міхалевіч: Беларусам трэба ехаць у краіны, дзе правоў чалавека больш



Палітык і адвакат Алесь Міхалевіч на асабістым досведзе ў 2015-м годзе адчуў, як вяртацца ў Беларусь без пашпарта.

Алесь Міхалевіч каментуе, што рабіць у такіх выпадках:

Калі беларусы хочуць вярнуцца дадому, на шчасце, консульствам не забаронена даваць даведкі на вяртанне. Даведкі на вяртанне будуць выдавацца і далей. Гэта значыць, што вы прыходзіце ў консульства, кажыце, што ў вас няма дзейснага пашпарту, вы грамадзянін, ваш асабісты нумар такі, пажадана, каб мець ксеракопію пашпарта. Але нават калі вы яго не маеце і ведаеце толькі сваё імя, прозвішча і дату нараджэння і прапіскі і г.д., дастаткова, каб вас супрацоўнік консульства зыдэнтыфікаваў і вам выдалі даведку на вяртанне, бо вы маеце права прыехаць у Беларусь.

Па словах Алеся Міхалевіча, тым беларусам, што жывуць у Грузіі, палітык раіць рабіць візы і ехаць у Еўропу:

Безумоўна, ёсць магчымасць падацца на статус бежанца ў Грузіі. У мяне вялікія сумневы, наколькі хутка і ці ўвогуле вы яго атрымаеце, бо Грузія па стандартах правоў чалавека таксама не з’яўляецца чэмпіёнам свету і беларускую сітуацыю ўспрымае па-рознаму, далёка не заўсёды настолькі крытычна, як, напрыклад, у Польшчы ці Нямеччыне. Але адзин з варыянтаў – пераязджаць у тыя юрысдыкцыі, дзе правоў чалавека больш.   

Алесь Міхалевіч упэўнены, што колькасць беларусаў, якія з Арменіі, Грузіі, В’етнаму ці іншых краін, будзе не вялікай,  і яна не зможа параўнацца з той хваляй эміграцыі, якая была пасля Другой сусветнай вайны.

Беларускае Радыё Рацыя