Алесь Рамановіч: Сістэма пабудавана так, каб зламаць чалавека



Тры гады „хатняй хіміі” – такое пакаранне атрымаў жыхар Пінска за каментар пакінуты ў адной з сацыяльных сетак на адрас чыноўніка з вайсковых структур. Допіс прызналі абразлівым.

Па словах праваабаронцы Алеся Рамановіча такія справы ўжо сталі паўсядзённасцю. Рэжым няспынна, другі год запар, працягвае запужваць грамадзян:

Улада дзейнічае, як заўсёды яна гэта рабіла ў 2010 і 2015, людзей проста запужваюць. Людзі баяцца згубіць працу, людзі баяцца згубіць свабоду. Гэтыя паказальныя працэсы, такое і раней было. Самых актыўных грамадзян, хто найбольш праявіў сябе, будуць адсочваць. Проста сістэма пабудавана так, каб зламаць чалавека.

Суразмоўца дадае, што ў сённяшніх умовах вельмі цяжка даведвацца пра судовыя палітычныя працэсы ды і самі грамадзяне з большага не афішуюць, бо знаходзяцца пад ціскам.

Беларускае Радыё Рацыя