Аліна Стэфановіч: Валянцін піша, што яны проста закладнікі
Праваабаронцу-палітвязню намесніку кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага Валянціну Стэфановічу 14 кастрычніка споўніцца 50 гадоў. Год і тры месяцы ён за кратамі без віны.

Улада не даравала яму і іншым праваабаронцам-палітвязням за дапамогу беларусам, чые правы былі парушаны. Таму артыкулы абвінавачвання мяняюцца, кажа жонка Валянціна Аліна Стэфановіч:
РР: Што Вам цяпер вядома пра Валянціна?
– Асабліва нічога новага мне не вядома, усё застаецца па-старому. Апошнія навіны – новае абвінавачванне, калі знялі абвінавачванне ў нясплаце падаткаў ад імя неіснуючай арганізацыі, але прад’явілі новае, наколькі я разумею – кантрабанда, якое прадугледжвае пакаранне ад 7 да 12 гадоў зняволення.
РР: У Вас з мужам рэгулярная перапіска?
– Так, перапіска досыць рэгулярная, збольшага лісты я атрымліваю нармальна, наколькі я ведаю, толькі адзін ліст з тых, што ён пісаў не дайшоў: той, дзе ён якраз спрабаваў патлумачыць даты, вынікі судовага паседжання, якія тычыліся ягонага затрымання. У гэтым лісце ён пералічваў даты, вынікі гэтых паседжанняў, прычыны, чаму ягоныя скаргі засталіся без увагі. Гэты ліст якраз не дайшоў. Напэўна ўладам сапраўды страшна, што гэтыя даты, гэтая інфармацыя з’явіцца публічна, і дасягне міжнародных органаў.
РР: Тое, што яны прыдумвалі нейкія артыкулы сведчыць аб тым, што людзі проста сядзяць у закладніках. Так захацелася Лукашэнку і яго памагатым
– Я абсалютна з гэтым, і Валянцін піша таксама, што яны проста закладнікі. Зрэшты гэта і радуе, у тым сэнсе, што, які пісаў Валянцін, не важныя лічбы, якія намалююць яму так званыя пракуроры, так званыя суддзі, што па-любому гэтае пытанне будзе вырашацца па-іншаму. Таму гэтыя страшныя лічбы быццам і не такія страшныя.
РР: Я спадзяюся, што яны не будуць сядзець гэтыя тэрміны нават калі прысуд будзе і ўступіць у сілу. Таму што час змяняецца, і будзем спадзявацца на лепшае.
– У мяне таксама ёсць такія спадзевы. Больш за тое, я спадзяюся, што тая міжнародная ўвага, якая зараз надзяляецца Беларусі дзякуючы Нобелеўскай Прэміі, якую атрымаў Алесь нясе карысць, што гэта не марна.
Цалкам размову з Алінай слухайце ў далучаным аўдыёфайле:
Будзем спадзявацца, што Аліна Стэфановіч і яе трое дзяцей хутка дачакаюцца мужа і бацьку з няволі.
Беларускае Радыё Рацыя