Аляксандр Фядута трапіў у турэмны шпіталь



Палітвязень Аляксандр Фядута трапіў у турэмны шпіталь амаль адразу пасля пераводу ў магілёўскую калонію.

Паводле інфармацыі “Нашай Нівы”, у палітвязня абвастрыліся праблемы з сэрцам, з’явіліся ацёкі. Фядута і да арышту меў праблемы са здароўем.

Палітолага і літаратуразнаўцу Аляксандра Фядуту асудзілі да 10 гадоў зняволення па так званай “справе змоўшчыкаў”. Яго разам з Юрасём Зяньковічам і Рыгорам Кастусёвым звінавацілі ў спробе зрынуць дыктатуру Аляксандра Лукашэнкі. 

Праваабаронцы палічылі справу справакаванай і сфальсіфікаванай і прызналі асуджаных па ёй – палітычнымі зняволенымі.