Аляксандр Груша: Яшчэ крыху пра прагрэсіўнасць Канцылярыі ВКЛ



Падчас анлайн-лекцыі «Навацыі Сярэднявечча. Вялікае Княства Літоўскае. Чаму з’явіўся дакумент?» разглядалася пытанне пра галоўныя здабыткі канцылярыі ВКЛ.

Гісторык Аляксандр Груша адзначыў наступнае:

– Успомнім вядомую купчую Нікі Уселадавай “На Баянаву зямлю”. Яна была зафіксаваная на сцяне Сафійскага сабора, прычым сведкай выступае Святая Сафія. Як і на запісы адным з самых старажытных судовых рашэнняў Русі – гэта два запісы, якія таксама выкананыя на сценах царквы Святога Панцеляймона ў Галечы, гэта трынаццатае стагоддзе. А потым на гэтых тэрыторыях ужо зацвярджае сваю ўладу магутнае дзяржаўнае ўтварэнне – Вялікае Княства Літоўскае.

Арганізатарам анлайн-лекцыі беларускага гісторыка выступіла ўкраінская ініцыятыва «Гістарычны вебінар» з мэтай асвятлення агульнай спадчыны дзяржаўнага справаводства Беларусі, Польшчы  і Украіны.

Арганізатары анлайн-лекцыі таксама звярнуліся да ўдзельнікаў і ўсяго свету з просьбай падтрымкі  Узброеных сіл Украіны (УСУ), якія абараняюць Украіну і яе грамадзян ад адкрытай маскоўскай агрэсіі.

Грашовы рахунак: UA84300001000000047330992708

Спасылка на прамы перавод:і https://bank.gov.ua/ua/news/all/natsionalniy-bank-vidkriv-spetsrahunok-dlya-zboru-koshtiv-na-potrebi-armiyi?fbclid=IwAR1S5LihDM2Ga0QYl9EK67lZf420kheM8hU4_JkfiQUrnwtK2SVdm5ZspHw

Беларускае Радыё Рацыя