Аляксандр Капшуль увайшоў у тройку фіналістаў Прэміі за глабальную абарону



Палітзняволены юрыст-консульт Аляксандр Капшуль, асуджаны да 15 гадоў зняволення, увайшоў у тройку фіналістаў Прэміі за глабальную абарону (Global Advocacy Award).

Адвакаты Гарвардскай школы права (Advocates) і Гарвардскі часопіс па правах чалавека (HHRJ) штогод уручаюць Прэмію Global Advocacy Award праваабаронцу, чыя праца натхняе пачаткоўцаў практыкаў прысвяціць сябе прасоўванню правоў чалавека і чалавечай годнасці.

Як паведамляе @rabochyruh, Аляксандр увайшоў у тройку фіналістаў, а пераможцам быў названы палестынскі праваабаронца Іса Амро.

Павіншаваць Аляксандра: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Аляксандр Сяргеевіч Капшуль

Вясна