Аляксандр Кенда: Адбылося не вызваленне, а акупацыя
17 верасня 1939 года Савецкі Саюз у межах падпісанага з гітлераўскай Германіяй пакту Молатава-Рыбентропа пад маскай высакароднай мэты ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі напаў на Польшчу. Беларусь стала адзінай дзяржавай, але свабоды не набыла.
Гісторык Аляксандр Кенда лічыць, што адбылося не вызваленне Беларусі, а акупацыя:
– Ад каго вызвалялі, каго вызвалялі і ўвогуле, ці прасіў хто аб гэтым вызваленні? Менавіта схаваны пратакол, па якому са згоды Германіі саветы маглі акупаваць Заходнюю Украіну і Заходнюю Беларусь, ён з’яўляўся, можна сказаць, першапрычынай для далейшых падзей.
Толькі адурманеныя інфармацыйнай прапагандай беларусы чакалі прыходу чырвоных. Нягледзячы на ціск з боку Польшчы, галодны ўсходні «вызваліцель» быў непараўнальна больш жорсткі, – кажа Аляксандр Кенда:
– Па дадзеных амерыканскага даследчыка Яна Гроса, матэрыяльныя страты ад двухгадовага кіраўніцтва саветаў з 1939 па 1940 год на так званых вызваленых тэрыторыях склалі больш за мільярды польскіх злотых. Страты насельніцтва былі ў тры разы вышэйшымі, чым за ўсю Вялікую Айчынную вайну.
Паводле Аляксандра Кенды, фактычна беларусы і да гэтага часу не набылі свабоды і, дзякуючы бяздарнаму калабаранцкаму кіраўніцтву, вельмі блізкія да поўнай страты незалежнасці.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя




