Аляксандр Краўчук: Закон ужо не абараняе інтарэсы звычайнага грамадзяніна



У судзе Кобрынскага раёна суддзя Аляксандр Бабаскін сваім рашэннем мізэрнай ацэнкі маральных траўмаў чарговы раз прадэманстраваў абыякавыя адносіны да жыцця і здароўя чалавека. 23-гадовы Уладзіслаў Краўчук з Кобрына, пацярпелы ў 2016 годзе падчас узрыву бацькавага аўтамабіля на запраўцы па віне аўтаперспектывы «Цэнтр», атрымае ўсяго 1000 рублёў за маральныя пакуты, што ў перакладзе на валюту азначае 400 $, кажа яго бацька Аляксандр Краўчук:

Я лічу, што жыццё ў Беларусі цалкам абясцэнена. І закон абараняе інтарэсы карпаратыўных структур, якія набліжаныя да ўлады, але толькі не чалавека. Такая ацэнка маральнай шкоды – гэта здзек над чалавекам і наўмысная насмешка.

Паводле былога прадпрымальніка Аляксандра Краўчука, падчас выбуху ён страціў нагу, стаў інвалідам 2 групы, не змог займацца сваёй справай. Рашэннем суда Кобрынскага раёна арганізацыя выплаціла яму ў перакладзе на валюту толькі 4000 $, хаця кошт якаснага пратэза 50 000 еўра. Сын атрымаў фізічныя і псіхалагічныя траўмы, прыйшлося пакінуць вучобу ў ліцэі ў Варшаве. І атрымаў менш, чым многія міліцыянты за адно слова ў інтэрнэткаментарах.

Беларускае Радыё Рацыя