Аляксандр Мілінкевіч: Праз рэформы і пагрозу крыві Беларусь павінна трапіць у Еўропу
Падчас анлайн-дыскусіі Цэнтра новых ідэй «Размовы пра будучыню» абмяркоўваўся мажлівы геапалітычны выбар Беларусі ў бок Еўропы.

Вартасць еўрапейскага выбару краіны падкрэсліў кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года Аляксандр Мілінкевіч:
– Еўрапейцамі нас ужо лічаць – гэта ж таксама супер! То бок мы частка еўрапейскай культуры: гісторыя, менталітэт. Яшчэ мы павінны сябе сказаць, што па-першае: не трэба баяцца рэформаў, не трэба баяцца ўваходзіць у Еўропу. Не абавязкова гэта скончыцца крывёю, хаця можа і скончыцца, на прыкладзе Украіны. На людзях, якія займаюцца палітыкай і грамадскай дзейнасцю ляжыць вялізарная адказнасць фарміраваць прапаганду і агітацыю: культурніцкую, незалежніцкую, і гэтак далей.

Па словах Аляксандра Мілінкевіча, вялікае значэнне для еўрапеізацыі Беларусі адыгрывае ўзмацненне нацыянальнай ідэнтычнасці, які тармозіцца рэжымам, але добра спрацавала для ўзмацнення той жа Украіны і прыносіць плён падчас супрацьстаяння ў вайне з Расеяй.
Беларускае Радыё Рацыя