Аляксандр Янч: Не хачу чуць ад СК: „Канстытуцыя – прастытуцыя”
Год таму адміністратар тэлеграм-каналу „Краіна для жыцця” Аляксандр Янч з Ліды, ратуючыся ад пераследу, вымушаны быў пакінуць Беларусь. Віна маладога мужчыны з актыўнай жыццёвай пазіцыяй толькі ў тым, што хацеў жыць па законе і Канстытуцыі.

Ён не жадае ў будучай вольнай Беларусі бачыць праваахоўнікаў, якія называюць галоўны звод законаў зняважлівымі словамі, кажа Аляксандр Янч:
– Я хачу, каб наша Канстытуцыя, наш падмурак у нашым доме быў не з саломы і не з сена, а з нармальнага бетону, які нельга парушыць. Не хачу чуць са Следчага камітэту: „Канстытуцыя – прастытуцыя”. Гэта выражае ўсё стаўленне.
Паводле Аляксандра Янча, зараз моц беларусаў ва ўзаемадапамозе і ўзаемным даверы, які прыходзіць пасля размоў адзін з адным, каб зрабіць у рэшце рэшт Беларусь свабоднай.
Беларускае Радыё Рацыя