Аляксандру Ярашуку выставілі новае абвінавачанне
Як стала вядома «Народнай Волі», прафсаюзнаму лідару Аляксандру Ярашуку выставілі новае абвінавачанне – цяпер яму пагражае ад 4 да 12 гадоў пазбаўлення волі. Зараз яго абвінавачваюць у закліках да санкцый.
-

Фота: Наша Ніва
Аляксандр Ярашук – старшыня ліквідаванай па рашэнні Вярхоўнага суда Асацыяцыі прафсаюзаў «Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў».
Па інфармацыі крыніц «Народнай Волі», нейкую крамолу знайшлі ў яго кампутары, які праваахоўнікі забралі падчас ператрусу.