Амаль 300 беларусаў атрымалі траўмы за першы дзень года



У першыя суткі 2023 года па медыцынскую дапамогу з-за халадовых і галалёдных траўмаў звярнуліся 295 жыхароў Беларусі. Як паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, 270 тых, хто звярнуўся, атрымалі дапамогу амбулаторна, 25 чалавек давялося шпіталізаваць.

Усяго з пачаткам зімовага сезона з 21 лістапада па дапамогу наконт такіх траўм звярнуліся амаль 16,5 тысяч чалавек, з якіх каля трох тысяч – гэта дзеці.

Беларускае Радыё Рацыя