Анархіста Дзмітрыя Дубоўскага перавялі на турэмны рэжым



Дзмітрый — актывіст анархічнага руху, быў затрыманы пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года. Пазней яго асудзілі да 18 гадоў калоніі.

У мінулым лістападзе супраць яго распачалі новую справу за падзеі дзесяцігадовай даўніны і асудзілі да 5 гадоў зняволення — канчаткова палітвязню прызначылі 20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

27 чэрвеня ў Віцебску адбыўся суд па змене Дзмітрыю рэжыму ўтрымання. Па інфармацыі @belarus_abc, суддзя Наталля Траццякова перавяла палітвязня на турэмны рэжым за парушэнне правілаў распарадку. Дубоўскага ўжо этапавалі ў магілёўскую турму № 4.

Падтрымаць Дзмітрыя: Турма № 4, 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Дзмітрый Мікалаевіч Дубоўскі.

вясна