Анатоль Ляўковіч: Людзі спрабуюць быць падрыхтаванымі да самага горшага
“Беларускае грамадства з 24-га лютага жыве ў страху вайны, але толькі цяпер гэтае хваляванне робіцца сістэмным”, – гаворыць філосаф, палітычны дзеяч Анатоль Ляўковіч. Людзі спрабуюць быць падрыхтаванымі да самага горшага.

Палітык адзначае, што зараз людзі нібы спрабуюць не заўважаць вайну:
– Грамадства як бы заціхла. Я б не сказаў, што ідуць нейкія дыскусіі: хтосьці за вайну, хтосьці супраць. Маўчаць людзі. Недзе прарываецца ціхенька. Ну яна там вайна, усё ж такі, хоць яна ж побач. Бо мяжа з Украінай у нас побач. Але ўсё адно людзям здаецца, што вайна там далёка.
Анатоль Ляўковіч дадае, што пры правільным падыходзе, рэжым мае шанец паказаць – маўляў, лепш жыць так, чым у вайне. Таму традыцыйнае прапагандысцкае выказванне “абы не было б вайны” – актуальнае, як ніколі.
Беларускае Радыё Рацыя