Андрэй Галавырын не выйшаў на волю пасля 45 сутак арышту
Актывіст з Наваполацку, які ў ЦІПе перанёс гіпертанічны крыз, не выйшаў на волю пасля 45 сутак – ён перазатрыманы па новаму пратаколу.

Па інфармацыі праваабаронцаў, Андрэй Галавырын перазатрыманы па чацвёртаму пратаколу – ён не выйшаў на волю пасля 45 сутак. Паведамляецца, што ў панядзелак чакаецца чарговы суд.
Нагадаем, Андрэя затрымалі 15 чэрвеня і змясцілі ў Наваполацкі ЦІП. Вядома, што у гэты дзень над ім адбыўся суд па арт. 19.11 КаАП за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Суддзя Зінаіда Балаболава прызнала яго вінаватым і арыштавала на 15 сутак. 1 ліпеня, Андрэя зноў пакаралі 15-сутачным арыштам.
Пасля 30 сутак яго зноў пакінулі за кратамі, а 15 ліпеня Галавырына ў трэці раз запар асудзілі на 15 сутак.
Яшчэ падчас першага арышту мужчына перанёс гіпертанічны крыз.
Па якім артыкуле яго перазатрымалі на гэты раз – невядома.
Андрэя можна падтрымаць лістамі салідарнасці па адрасе: ЦІП, вул. Дзяржынскага, 2, г. Наваполацк, Віцебская вобласць, 211443, Андрэй Вітальевіч Галавырын.
Праваабарончы цэнтр „Вясна”.